Тры горада Віцебскай вобласці трапілі у топ-5 самых цікавых месцаў для турыстаў

4 февраля 2017

Адразу тры горада Віцебскай вобласці - Полацк, Наваполацк і Глыбокае - трапілі у топ-5 самых цікавых месцаў для турыстаў інтэрнэт-выдання аб падарожжах. Аўтары публікацыі ўвагу звярнулі не толькі на архітэктурную спадчыну, але і на крэатыўныя ідэі, якія прывабліваюць турыстаў. Наш віцебскі карэспандэнт Марына Раманоўская прайшлася па маршруце і прапануе свой рэйтынг самых цікавых аб’ектаў.

Сям’я Аўруціных свой зімовы ўік-энд праводзіць у беларускай здраўніцы. Санаторны адпачынак, кажуць турысты, не саступае замежным курортам. У асабістым рэйтынгу адразу некалькі пунктаў, дзе абавязкова трэба пабываць.

Полацк, Наваполацк і Глыбокае. Менавіта гэтыя гарады Віцебскай вобласці ўвайшлі у топ-5 цікавых месцаў для турыстаў аднаго інтэрнэт-выдання аб падарожжах. Даведнікам скарысталася і наша здымачная група. Першы прыпынак - самы старажытны горад Беларусі.

Адзін з самых цікавых маршрутаў на турыстычнай карце Полацка праходзіць праз праспект Францыска Скарыны. Менавіта тут можна ўбачыць знакаміты помнік у нескладоваму, а літаральна праз некалькі крокаў зрабіць сэлфі ля геаграфічнага цэнтра Еўропы.

Больш за 200 тысяч турыстаў за год. Старажытны Полацк прываблівае падарожнікаў з розных краін свету. Мясцовая фішка - падзейны турызм. Фестывалі і самыя розныя чэмпіянаты тут ладзяць незалежна ад пары года.

Брэнд горада Глыбокага - вішнёвы фестываль. Свята сакавітай ягады праходзіць у ліпені. А пакуль турысты не прапускаюць магчымасці зрабіць сэлфі ля гіганцкай вішні ў цэнтры горада.


Жыхары горада Глыбокага вераць, што калісьці ў краі вішнёвага фестывалю жыў сам Мюнхаўзен. У райцэнтры барону нават усталявалі помнік. Кажуць, дастаткова дакрануцца да яго левай нагі - і жаданне абавязкова здзейсніцца.

У прыгожую легенду цяжка не паверыць. Тым больш што прыдумалі яе самі турысты. Колькі жаданняў ажыццявілася, не вядома. Але ў сталіцы вішнёвага фэсту ўпэўненыя: шмат падарожнікаў прыедуць сюды яшчэ не адзін раз па новыя ўражанні.