У Шры-Ланцы падчас паліцэйскага рэйду адбылася масавая перастрэлка. Ёсць ахвяры

27 апреля 2019
Увага сусветных СМІ па-ранейшаму прыкавана да Шры-Ланкі. На ўсходзе краіны выяўленыя целы 15 чалавек пасля ўчорашніх выбухаў. Паліцыя краіны ўступіла ў перастрэлку з узброенай групай падчас рэйду пасля серыі тэрактаў мінулай нядзелі. Афіцэры дзейнічалі па наводцы, а ўзброеная група, на след якой яны выйшлі, учыніла тры выбухі. На месцы аднаго з іх выяўленыя целы шасці мужчын, трох жанчын і шасці дзяцей. Яшчэ двое параненых шпіталізаваныя. Як паведамляецца, яны складалі так званую спячую ячэйку "Ісламскай дзяржавы". За апошнія суткі ў аперацыях па ўсім востраве арыштаваныя 20 падазроных. Трое затрыманыя з кілаграмам узрыўчаткі недалёка ад чыгуначнай станцыі ў Каломба.