У Расіі адзначылі 74-ю гадавіну поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады

27 января 2018

У Расіі сёння адзначылі 74-ю гадавіну поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады. Памятныя мерапрыемствы прайшлі ў Санкт-Пецярбургу. На мемарыяльных Піскароўскіх могілках, дзе пахаваны сотні тысяч жыхароў і абаронцаў горада, усклалі кветкі і вянкі.

Вечарам па традыцыі ў вокнах пагасла святло. Загарэліся свечкі. Быў дадзены пераможны салют. 872 дні голаду, холаду і бамбёжак назаўжды застануцца ў памяці. Ва ўмовах блакады людзі працавалі на абаронных прадпрыемствах, ваявалі ў дывізіях народнага апалчэння.