У Мінск прыбылі вайскоўцы арміі Кітая

24 июня 2019

Сёння вайскоўцы з Паднябеснай прыбылі ў нашу краіну. Парадны разлік ганаровай варты Народна-вызваленчай арміі Кітая прыляцеў у Мінск па запрашэнні беларускага боку для ўдзелу ў вялікім ваенным  парадзе да Дня Незалежнасці. Сёлета ён пройдзе вечарам. І сёння ж госці пачалі сумесныя трэніроўкі з беларускімі і расійскімі вайскоўцамі. Таксама ў парадзе будуць удзельнічаць вайскоўцы  з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана.