У Рыа-дэ-Жанэйра прарыў каналізацыі затапіў 3 кварталы

30 июля 2013
Напор вады быў такой сілы, што зносіў дамы і аўтамабілі. Не менш як 7 чалавек пацярпелі. Загінула 3-гадовая дзяўчынка. Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай, калі большасць людзей яшчэ спалі. Паводле слоў пацярпелых, струмень вады выламаў сцены і літаральна знёс іх на процілеглы бок вуліцы. Ратавальнікі былі вымушаныя падбіраць жыхароў, што апынуліся ў вадзе, на надзіманыя лодкі.