Набыць домік у вёсцы ці ўчастак можно за адну базавую

5 апреля 2023

Знайсці бюджэтную нерухомасць у рэжыме анлайн. У адзіным рэестры закінутых дамоў цяпер паўтары тысячы  аб'ектаў цэнтральнага рэгіёна. Купіць у вёсцы можна як жыллё, так і ўчастак. Трэба звярнуцца ў мясцовы выканкам, продаж магчымы як на аўкцыёне, так і без яго правядзення. Кошты стартуюць ад адной базавай (гэта 37 рублёў). Доступ да рэестра адкрыты і бясплатны. У базу трапляюць участкі, якія не выкарыстоўваліся тры гады і больш, зараслі пустазеллем і знаходзяцца ў нядбайным стане. Спісы складаюць на месцах, затым  камісія праводзіць візуальны агляд. На афармленне ўсіх дакументаў па прызнанні дома пустуючым неабходна ад 6 месяцаў да года.

У планах на гэты год у Пухавіцкім раёне знесці адразу 16 старых дамоў. На палове аб'ектаў работу завяршылі, па астатніх  адрасах  дэдлайн 1-га ліпеня.