У Польшчы заўтра дзень жалобы ў сувязі з гібеллю шахцёраў

22 декабря 2018

Інцыдэнт адбыўся на паўночным усходзе Чэхіі. У выніку выбуху, які адбыўся ў адным з калідораў шахты, загінулі 13 гарнякоў. 11 з іх - грамадзяне Польшчы, яшчэ 2 - чэхі. Акрамя таго, 10 чалавек, большасць з якіх таксама былі палякамі, атрымалі раненні. Вестку пра гэтую трагедыю ў Беларусі ўспрынялі з глыбокім смуткам. Свае спачуванні Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду накіраваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.