У сталiцы прайшоў міні-кірмаш вакансій

29 марта 2017

Ад электраманцёра, вадзіцеля і вартаўніка да высокакваліфікаваных наладчыкаў складаных станкоў шукаюць на прадпрыемствах Заводскага раёна сталіцы. Сёння тут прайшоў міні-кірмаш вакансій. Каля 30 прадпрыемстваў адкрылі новыя вакансіі для тых, хто хоча працаўладкавацца. Спецыялісты адзначаюць, прыкладна трэць наведвальнікаў на працягу тыдня-двух уладкоўваюцца на працу.

Міні-кірмашы вакансій праводзяць на працягу двух дзён ва ўсіх раёнах сталіцы.