У Беларусі сёння горача

19 июля 2014

Спякота стаіць сёння ў Беларусі. Але ўжо заўтра, як запэўніваюць сіноптыкі, пачнуцца моцныя дажджы. Ліўні з навальніцамі і, магчыма, градам пройдуць практычна па ўсёй тэрыторыі краіны. Між тым, днём будзе не так горача. Да 30-ці цяпла толькі ў паўднёвых раёнах краіны.