У Пекіне адкрылася сесія Вышэйшага кансультацыйнага савета Кітая

3 марта 2018

Падчас пасяджэнняў дэлегаты разгледзяць папраўкі ў Канстытуцыю, у тым ліку ініцыятыву па бестэрміновым кіраванні Сі Цзіньпіна. Акрамя таго, дэпутаты абмяркуюць такія пытанні, як узмацненне знешнеэканамічнай адкрытасці, ліквідацыя беднасці, абарона экалогіі, барацьба са злачыннасцю. Адна з галоўных задач, якую ставіць перад сабой урад Кітая, - стварэнне адзінай інтэграванай супольнасці ў свеце без варожасці і канфрантацыі.