22 чэрвеня - Дзень памяці і смутку

22 июня 2019
Стаялі да смерці. Сёння ў Брэсцкай крэпасці зноў прагучалі стрэлы і выбухі. Там успаміналі падзеі 78-гадовай даўнасці. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Уначы ў мемарыяле правялі маштабны мітынг-рэквіем. Туды прыйшлі больш як 10 тысяч чалавек. 

Кульмінацыяй стала ваенна-гістарычная рэканструкцыя. Падчас яе аднавілі  першыя гадзіны бітвы за цытадэль. Там пабывала і Марыя Тройніч (відэа).