У Парыжы рыхтуюцца да пятай маштабнай акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек"

15 декабря 2018

Чарговая чорная субота для Францыі. У Парыжы рыхтуюцца да пятай маштабнай акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек". Гарантаваць бяспеку будзе такая ж колькасць праваахоўнікаў, што і мінулы раз - каля 8 тысяч. Будуць таксама задзейнічаныя браневікі і вадамёты.

Нагадаем, на гэтым тыдні Эмануэль Макрон у адказ на пратэсты паабяцаў павысіць у краіне мінімальную заработную плату, а таксама панізіць некаторыя падаткі. Уступкі ўрада задаволілі далёка не ўсіх. "Жоўтыя камізэлькі" праігнаравалі заклікі ўлад адмовіцца ад чарговай акцыі ў сувязі з тэрактам у Страсбургу.

Свае "жоўтыя камізэлькі" з'явіліся і ў Ізраілі. Натхнёныя французамі жыхары Тэль-Авіва і Іерусаліма выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць павышэння цэн на электрычнасць, водазабеспячэнне і прадукты. Першапачаткова мірная акцыя ў выніку перарасла ў сутычкі з паліцыяй. Затрымана каля 10 чалавек.