Доўгачаканае папаўненне ў заапарку Перу

6 августа 2013
На свет з'явіўся першы бенгальскі тыгр - белы з блакітнымі вачамі. Спецыялісты гавораць, што гэта вялікая рэдкасць. Звычайна тыграняты нараджаюцца рудыя. Паказаць публіцы гадаванца вырашыліся праз 42 дні пасля нараджэння, калі ён трохі падужаў. Імя ў тыгра пакуль няма. Яго выберуць наведвальнікі заапарка. Пераможцу конкурсу дазволяць падысці да гадаванца і нават сфатаграфавацца з ім на памяць.