У Пакістане на месцы крушэння авіялайнера знайшлі чорную скрыню

8 декабря 2016

Інфармацыя, атрыманая з бартавога самапісца, можа дапамагчы ў расследаванні прычын катастрофы. Нагадаем, рэйс пацярпеў крушэнне 7 снежня на поўначы Пакістана, недалёка ад горада Хавеліян. На борце было 48 чалавек - ніхто не выжыў. Паводле апошняй інфармацыі, ратавальнікі выявілі целы 47 загінуўшых. Паводле папярэдняй інфармацыі, першапрычынай крушэння сталі непаладкі ў рухавіку.