У Алімпійскім парку Рыа - надзвычайнае здарэнне

16 августа 2016

На людзей упала відэакамера і трос. Траўмы атрымалі два чалавекі, ім спатрэбілася дапамога медыкаў. Інцыдэнт адбыўся каля баскетбольнай арэны. Дарэчы, камеру ўстанавіла кампанія, якая з'яўляецца афіцыйным партнёрам Міжнароднага алімпійскага камітэта. Што менавіта стала прычынай яе падзення - высвятляецца.