Шматдзетныя маці Мінска сёння атрымліваюць віншаванні

11 октября 2017

Ордэн як падзяка, узнагарода і пацвярджэнне прэстыжу мацярынства. Шматдзетныя маці Мінска сёння атрымліваюць віншаванні напярэдадні самага пяшчотнага свята. Падчас урачыстага вечара ў Палацы Рэспублікі самую высокую ўзнагароду - ордэн Маці - 24 мінчанкам уручыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Кожная гераіня выхоўвае як мінімум пяцярых дзяцей. Многім мацярынства не перашкодзіла дасягнуць поспехаў у прафесійнай дзейнасці. На сцэну падымаліся інжынеры, медыкі, бізнес-лэдзі. Але ж усіх матуль аб'ядноўвае адно – адданасць сям'і.

Сёння ў Мінску прайшоў 2-і гарадскі форум маці. Паўтысячы яго ўдзельніц абмеркавалі пытанні адукацыі і выхавання, дэмаграфіі, падтрымкі сямейных традыцый. З наступнага года мінскі форум мацярынства можа стаць рэспубліканскім.