Парушэнне ядзернай здзелкі пагражае Ірану ізаляцыяй і санкцыямі

8 июля 2019

Адпаведную заяву апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter Дзяржсакратар ЗША. Майк Пампеа рэкамендуе Тэгерану захаваць узровень узбагачэння ўрана ў межах, прадугледжаных пагадненнем. Нагадаем, напярэдадні МЗС Ірана заявіў аб павышэнні нормы ўзбагачэння ўрана з сённяшняга дня. На такія крокі ісламская рэспубліка пайшла пасля таго, як мінулі два месяцы, якія Тэгеран даў еўрапейскім краінам на выкананне абавязацельстваў, што датычацца эканамічных інтарэсаў краіны. Занепакоенасць іранскім рашэннем па ўране таксама выказалі Брытанія, Германія, Францыя і Ізраіль.