У Малдове сёння ў адстаўку адпраўлены ўрад

5 марта 2013
Такая сітуацыя стала вынікам рознагалоссяў у кіруючым Альянсе за еўрапейскую інтэграцыю. Акрамя таго, камуністы Малдовы заявілі, што ўрад заграз у карупцыі. Некаторыя ўжо маюць статус абвінавачаных у рамках узбуджаных крымінальных спраў. Зараз прэзідэнт Малдовы павінен пачаць кансультацыі з парламенцкімі фракцыямі па вылучэнні кандыдатуры прэм'ер-міністра, якому даручаць фарміраванне кабінета.