На беразе Свіслачы можна асвоіць экстрэмальныя водныя забавы.

12 июля 2016

Сап-сёрфінг, вейкбордынг і пілатажныя кайты - на беразе Свіслачы можна асвоіць экстрэмальныя водныя забавы. Для катання на вейкбордзе абсталявана 200-метровая траса для маладых і больш складаная - з трамплінамі. Спартсмены разганяюцца да 35 кіламетраў за гадзіну з дапамогай канатнай устаноўкі. Першая трэніроўка бясплатная, а дзецям ад 5 да 10 гадоў плаціць за катанне наогул не трэба.

Адправіцца ў водны круіз можна і на сапсёрфе - падобнай на каноэ дошцы. Актыўна адпачываць запрашаюць і на пляжы - тут усталяваныя фігуры для скейтбордынга і трэнажоры для практыкаванняў на каардынацыю і ўстойлівасць.