У македонскай сталіцы ў нядзелю была зафіксаваная серыя землетрасенняў

12 сентября 2016

Каля ста чалавек былі вымушаныя звярнуцца ў бальніцы. У асноўным пацярпелыя атрымалі лёгкія траўмы, калі выбягалі са сваіх дамоў, адчуўшы першыя падземныя штуршкі. Землетрасенне таксама выклікала перашкоды ў тэлефоннай сувязі, а ў некаторых раёнах сталіцы адключалася электрычнасць. Геалагічная служба ЗША зафіксавала землетрасенне магнітудай 5,3. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ўсяго за два кіламетры ад сталіцы Скоп'е. Ачаг залягаў на глыбіні 10 кіламетраў.