Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД у Маскве

26 декабря 2017

Нефармальны саміт СНД пройдзе сёння ў Маскве. Удзел у ім прыме Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Інфармацыю пацвердзіла прэс-сакратар Кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. На сустрэчы падвядуць вынікі расійскага старшынства ў СНД у 2017 годзе, а таксама абмяняюцца меркаваннямі па далейшым развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Чакаецца, што ў мерапрыемстве таксама прымуць удзел прэзідэнты Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана і Узбекістана.