У Мадрыдзе бастуюць таксісты

28 января 2019

Cёння яны перакрылі адну з галоўных трас сталіцы. Вадзіцелі не згодныя з дзеючымі правіламі пасажырскіх перавозак - яны лічаць, што неабходна больш жорстка рэгуляваць дзейнасць сэрвісаў, падобных Убер. Пасля некалькіх гадзін блакіравання дарогі, паліцэйскія пачалі эвакуіраваць таксі. На гэтым акцыя і завяршылася. Атрымалася абысціся без сутыкненняў. Таксісты бастуюць у Мадрыдзе ўжо каля тыдня.