У сірыйскім Алепа да сённяшняга вечара падоўжаная гуманітарная паўза

22 октября 2016

Гэта дае магчымасць мірнаму насельніцтву пакінуць горад. Пасля таго як экстрэмісты раней абстралялі гуманітарныя калідоры, было прынята рашэнне перакрыць рух у гэтых раёнах. Сюды ж прыбылі дадатковыя спецпадраздзяленні снайпераў. Усяго ў Алепа дзейнічае шэсць калідораў для мірных жыхароў і яшчэ два для параненых і баевікоў, якія пажадалі выйсці з горада са зброяй.