У Лонданскім заапарку праходзіць традыцыйны студзеньскі перапіс жывёл

4 января 2019

Лічаць абсалютна ўсіх: драпежнікаў, капытных, прыматаў, птушак, рыб і нават насякомых. Усяго больш за 700 розных відаў. Жывёлы па-рознаму рэагавалі на працаўнікоў, якія ўзяліся за перапіс. Некаторыя выказвалі зацікаўленасць. А вось, напрыклад, тыгры паводзілі сябе досыць агрэсіўна. Аўдыт, як правіла, займае 7 дзён. Потым сабраная інфармацыя перадаецца іншым заапаркам па ўсім свеце для дапамогі ў праграмах гадоўлі і абароны відаў, якія знікаюць.