Вучні 73-й мінскай школы размаўлялі з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна

24 января 2019

Пра спорт, лепшыя беларускія традыцыі і развіццё свайго горада гаварылі сёння вучні 73-й школы сталіцы з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна. Дзеці прапанавалі кіраўніку сваёй акругі ладзіць у раёне навагоднія балі для лепшых вучняў мясцовых школ накшталт святаў, якія праходзяць штогод у Палацы Незалежнасці. Ігар Кудрэвіч падтрымаў ідэю і заклікаў школьнікаў не саромецца прыходзіць да яго з новымі ініцыятывамі.

Такія размовы праходзяць у беларускіх школах кожны апошні чацвер месяца і працягнуцца да канца года. Тэмы ўрокаў выбіраюць настаўнікі разам з вучнямі.