Першая беларуская авіякругасветка завяршылася

15 сентября 2018

Нашы падарожнікі абляцелі зямны шар на аднаматорным вінтавым самалёце. За спінай каля 29 000 кіламетраў. Ім скарылася Аляска і Чукотка, Атлантычны акіян і не толькі. Экіпаж у дарозе быў крыху менш за месяц. Пілоты атрымалі кіламетры ўражанняў і знятых фота- і відэакадраў. Увесь гэты час беларусы дзяліліся імі з нашым тэлеканалам. У гэтыя хвіліны экіпаж кругасветкі рыхтуецца да пасадкі ўжо на радзіме - на аэрадроме ў Ліпках.

Там зараз працуе наш карэспандэнт Надзея Сербіненка (прамое ўключэнне).