У Лондане адкрылася выстава, прысвечаная барадачам

6 марта 2015

Наведвальнікам дэманструюцца фатаграфіі ўладальнікаў самых цікавых і незвычайных барод з усяго свету. Але варта адзначыць, што гэты праект закліканы расказаць больш людзям пра рак скуры. На думку арганізатараў, фотаздымкі барадатых людзей дапамогуць пераканаць наведвальнікаў часцей звяртацца да спецыялістаў для агляду скуры на прадмет меланомы.