У Глыбокім знойдзена ёмістасць з манетамі

6 октября 2017

Эксклюзіўныя кадры з Глыбокага. Там на будаўнічай пляцоўцы знойдзены скарб манет. Ёмістасць, што праляжала ў зямлі каля 80-ці гадоў, знайшоў вадзіцель экскаватара падчас земляных работ. У гаршку 299 польскіх, расійскіх і іншых сярэбраных і нікелевых манет. Самай старой 200 гадоў.