У Літве размясцілі міжнародны батальён НАТА

9 сентября 2016

Кіраваць ім будуць германскія вайскоўцы. Пазней у батальёне свой кантынгент размесцяць Нарвегія, Харватыя, Францыя і краіны Бенілюкса. Кіраўнік нямецкага мінабароны падзякавала літоўскаму боку за выдатныя, на яе думку, умовы падчас падрыхтоўкі да прыняцця нямецкіх вайскоўцаў. Акрамя таго, Урсула фон дэр Ляен пацвердзіла інфармацыю, што ідзе праца над стварэннем "еўрапейскага НАТА" - асобнага ваеннага фарміравання, незалежнага ад Паўночнаатлантычнага альянсу.