У "БелЭкспа" сёння другі дзень міжнароднай выставы СМІ

4 мая 2018

Свята слова працягваецца ў Беларусі. У "БелЭкспа" сёння - другі дзень XXII Міжнароднай выставы “СМІ ў Беларусі”. Ён прысвечаны рэгіянальнай журналістыцы. Арганізатары, дарэчы, упершыню прысвяцілі асобны дзень абласной прэсе.

І на сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Надзея Сербіненка.

Атмасфера ў "БелЭкспа" зараз сапраўды рабочая. І для нас, журналістаў, цалкам звыклая. Толькі тут поплеч на суседніх стэндах размяшчаюцца цалкам розныя гульцы беларускай інфармацыйнай прасторы. На выставе паказаны пяцьдзясят экспанентаў, а гэта 400 сродкаў масавай інфармацыі. Прэзентавана на асобным стэндзе і Белтэлерадыёкампанія.

Сёння ідзе другі і перадапошні дзень выставы СМІ. Дарэчы, упершыню арганізатары прысвяцілі цэлы дзень рэгіянальнай прэсе. Свае дасягненні, журналісцкія навінкі паказвае кожная вобласць. Шматлікія праекты рэгіянальных СМІ прысвечаныя Году малой радзімы.

Заўтра праца выставы будзе прысвечаная дзецям і моладзі, у тым ліку студэнцкай журналістыцы. А сёння тут, на праспекце Пераможцаў, 14, чакаюць усіх аматараў гарачых навін. Убачыцца з любімымі вядучымі, пагутарыць ужывую з карэспандэнтамі і нават задаць набалелыя пытанні рэдактарам вядучых СМІ краіны яшчэ ёсць час.

Выстава будзе адкрытая і сёння, і заўтра. А наша здымачная група працягвае працаваць у "БелЭкспа". Усё самае цікавае мы пакажам у наступных выпусках навін на "Беларусь 1". Таму не пераключайцеся.