У Кемераўскую вобласць Расіі прыйшла зіма

3 сентября 2018

Відэа, якое перагортвае каляндар далей за 3 верасня. У Кемераўскую вобласць Расіі прыйшла... зіма. Жыхары Кузбаса дзеляцца кадрамі вераснёвай завеі. Сіноптыкі лічаць, што прычынай стаў рэзкі спад тэмпературы - літаральна за дзень слупкі тэрмометраў упалі на 20 градусаў. Непагадзь заспела знянацку аўтамабілістаў, якія пакуль і не думалі пераходзіць на зімовую гуму.