У Катары адкрылі стадыён, пабудаваны для правядзення чэмпіянату свету па футболе 2022 года

17 мая 2019

У Катары адкрылі стадыён, пабудаваны спецыяльна для правядзення чэмпіянату свету па футболе 2022 года. Арэна "Аль-Вакра" месціць 40 000 гледачоў. Будаўніцтва абышлося ў 575 мільёнаў долараў. Плануецца, што сёлета ў краіне будзе пабудаваная яшчэ адна арэна - "Аль-Бэйт" - таго ж памеру.