У Ізраілі затрыманыя 40 медработнікаў

3 декабря 2018

У іх, як падазрае МУС краіны, фальшывыя дыпломы. Сярод затрыманых – лечачыя ўрачы, інтэрны, а таксама стаматолагі і фармацэўты. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што псеўдамедыкі падалі ліпавыя дыпломы шэрагу ўніверсітэтаў Арменіі і Грузіі. Дзе яны прайшлі толькі кароткія курсы і, не здаўшы экзаменаў, атрымалі неабходныя дакументы, а на іх падставе - ужо ліцэнзіі на ўрачэбную практыку ў Ізраілі.