У Італіі трэці дзень не суціхаюць масавыя пратэсты

12 декабря 2013

Акцыя ахапіла ўжо больш за сто гарадоў практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны. Спачатку мітынгаваць выйшлі фермеры, затым да іх далучыліся прадстаўнікі Асацыяцыі беспрацоўных, маладыя людзі з левых рухаў, анархісты, антыглабалісты. Усе яны незадаволеныя эканамічнай палітыкай дзеючага ўрада. Па меркаванні маніфестантаў, замест абяцаных працоўных месцаў кіраўніцтва краіны планамерна ўразае сацыяльныя льготы і павышае падаткі.