Незвычайныя арт-гадзіннікі ствараюць віцебскія майстры

8 декабря 2018

Сярод іх - арыгінальныя мадэлі, прысвечаныя беларускаму хакею і чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. Дызайн - самы розны. Упершыню каманда  прапанавала свае работы на прэстыжнай міжнароднай выставе ў Маскве. Сярод тых, кто зацікавіўся наручнымі механічнымі гадзіннікамі, - вядомыя артысты. Натхняе творчую групу майстар Алег Каровін. Амаль дваццаць гадоў ён не толькі рамантуе гадзіннікі, але і стварае аўтарскія.

Паўночны рэгіён краіны здаўна славіўся майстрамі па вырабе гадзіннікаў. Творчая група марыць адрадзіць традыцыі і стварыць сучасную гадзіннікавую мануфактуру.