У Іспаніі машыніста цягніка, які разбіўся, выпусцілі на волю

29 июля 2013
Франсіска Хасе Гарсон адпусцілі пад падпіску аб нявыяздзе. Пры гэтым 52-гадовы мужчына па-ранейшаму застаецца галоўным падазроным па справе аб крушэнні цягніка. Ён абвінавачаецца ў забойстве па неасцярожнасці. Зараз Гарсон абавязаны раз на тыдзень наведваць суд. Акрамя таго, яму забаронена кіраваць цягнікамі. Сёння ў іспанскім Санцьяга-дэ-Кампастэла пройдзе вялікая памінальная служба па загінуўшых у чыгуначнай катастрофе. Нагадаем, ахвярамі крушэння цягніка сталі 79 чалавек.