С. Румас: Рэспубліка Беларусь працуе над дыверсіфікацыяй паставак нафты

2 марта 2020
Беларусь шукае надзейных партнёраў, з якімі можна заключаць доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку нафты.

Гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на сустрэчы з кіраўніцтвам нафтавай дзяржкампаніі Азербайджана SOCAR. Супрацоўніцтва з ёй мае даўнюю гісторыю. Мы куплялі сыравіну  ў 2011  і  ў 2016 гадах. А ў Азербайджан экспартавалі нафтапрадукты. Да таго ж спецыялісты гэтай кампаніі працавалі на будаўніцтве Мазырскага  НПЗ. Сёння на парадку дня  зноў нафтавае пытанне. Мы гатовы да новых перспектыўных пагадненняў, не адмаўляемся і ад расійскай сыравіны.

Сяргей Румас,  Прэм'ер-міністр Беларусі: "Рэспубліка Беларусь працуе над дыверсіфікацыяй паставак нафты. Дагэтуль мы ўсю нафту куплялі з Расійскай Федэрацыі. Але ва ўмовах прадаўжэння  падатковага манеўру к 2024 году нафта для Рэспублікі Беларусь будзе рыначнай. І, вядома, без альтэрнатыўных паставак нафты сёння нельга гаварыць пра энергетычную бяспеку Беларусі".