Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі маюць намер падпісаць пакет дакументаў у энергетычнай сферы

14 июля 2020
Сёння ў Доме ўрада ў Маскве праходзяць перамовы Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна. Гэта першы рабочы візіт кіраўніка ўрада Беларусі ў Расію. 


У 2019 тавараабарот дзвюх краін перавысіў 35 мільярдаў долараў


Сёлета праз пандэмію ён трохі знізіўся. Расійскі экспарт у Беларусь паменшыўся больш як на 30 %, а беларускі экспарт у Расію - усяго на 7 %. Прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў асаблівы характар адносін паміж краінамі. Паводле яго слоў, прамыя кантакты і нацэленая на пэўныя дасягненні праца на ўрадавым узроўні ў цяперашніх няпростых умовах маюць прынцыпова важнае значэнне.


Па выніках перамоў падпішуць пакет дакументаў у энергетычнай сферы


Па выніках перамоў прэм'ер-міністры дзвюх краін плануюць падпісаць пакет дакументаў, якія датычацца будаўніцтва Беларускай АЭС, а таксама энергетычнай сферы.