У Глазга ледзь удалося спыніць масавыя беспарадкі

20 сентября 2014
Прыхільнікі і праціўнікі аддзялення пасля рэферэндуму, што прайшоў напярэдадні, наладзілі мітынгі. Пачалося ўсё са слоўных сварак, затым пачаліся масавыя бойкі. У ход пайшлі фаеры і петарды. Каб навесці парадак, на цэнтральнай плошчы паліцэйскія выстраіліся паміж двума натоўпамі ў жывую сцяну. Была задзейнічана і конная паліцыя. Нагадаем, перамогу на рэферэндуме атрымалі праціўнікі аддзялення ад Вялікабрытаніі. Лідар мясцовых нацыяналістаў - першы міністр Шатландыі Алекс Салманд - прызнаў паражэнне і аб'явіў аб адстаўцы.