Сталічны SQ.by супраць гомельскага ВРЗ

1 февраля 2014
За тытул уладальніка Кубка Беларусі па футзале заўтра паспрачаюцца сталічны SQ.by і дзеючы чэмпіён краіны - гомельскі ВРЗ. У матчах 1/2 мінчане перамаглі АРЗ з Мазыра, 5-2. А каманда з горада над Сожам разграміла ФК Бабруйск, 7-0. Фінал адбудзецца заўтра ў 13:00 у спарткомплексе на Даўмана.