У Германіі зноў бастуюць супрацоўнікі пошты

9 июня 2015

Бестэрміновую стачку гэтым разам пачалі па закліку прафсаюза, калі кіраўніцтва "Дойчэ пост" адхіліла патрабаванні супрацоўнікаў палепшыць умовы працы і павялічыць зарплату. Перамовы паміж прафсаюзам і адміністрацыяй працягваюцца ўжо больш як паўгода. За гэты час працаўнікі пошты праводзілі забастоўкі ўжо некалькі разоў.