У паліцыю паступіла інфармацыя, што ў бальніцу Бронквіла пракраўся ўзброены чалавек

11 марта 2019

Перапалох у Нью-Ёрку! У паліцыю паступіла інфармацыя, што ў бальніцу Бронквіла пракраўся ўзброены чалавек.  Дзясяткі нарадаў  паліцыі выехалі на месца здарэння. Клініку экстранна эвакуіравалі, былі перакрытыя ўсе ўваходы і выхады.  Аднак зламысніка ў будынку не выявілі. Зараз вартавыя парадку праглядаюць  запісы камер назірання, каб пераканацца ў адсутнасці небяспекі.  На подступах да бальніцы па-ранейшаму стаяць  машыны паліцыі, пажарнай службы і хуткай медыцынскай дапамогі.