У Германіі адзначаюць Дзень германскага адзінства

3 октября 2014

У Германіі сёння адзначаецца 24-я гадавіна аб'яднання краіны - Дзень германскага адзінства. Гэта нацыянальнае свята і нерабочы дзень. 3 кастрычніка 1990 года 5 земляў: Брандэнбург, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Саксонія, Саксонія-Анхальт і Цюрынгія, якія ўваходзілі ў склад ГДР, далучыліся да ФРГ. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў Гановеры, у федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. У іх прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва ФРГ. Федэральны канцлер Ангела Меркель выступіць з прамовай. З нацыянальным святам прэзідэнта Германіі Ёахіма Гаўка і народ краіны павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.