У ЕС з'явіцца новы абаронны саюз

23 ноября 2016

У ЕС з'явіцца новы абаронны саюз - такую рэзалюцыю прыняў еўрапейскі парламент. Прычынамі для стварэння аб'яднання назвалі тэрарызм, кіберпагрозы і энергетычную нестабільнасць. Краіны ЕС павінны актываваць свае намаганні па гарантаванні бяспекі і забеспячэнні супрацоўніцтва ў сферы абароны. Абаронныя расходы краін ЕС будуць складаць не менш як 2 % ад ВУП. Акрамя таго, плануецца стварыць адзіную штаб-кватэру для планавання і кіравання агульнымі аперацыямі. А для фінансавання ваеннага праекта адкрыць спецфонд. Рашэнне еўрапарламента не мае абавязвальнай сілы, а з'яўляецца рэкамендацыйным.