У Чылі з-за пратэстаў перанесены фінал Кубка Лібертадорэс

6 ноября 2019
Пастаянныя пратэсты ў Чылі вымусілі ўлады перанесці фінал футбольнага Кубка Лібертадорэс з Сант'яга ў Ліму. Матч самага прэстыжнага клубнага футбольнага турніру Паўднёвай Амерыкі пройдзе 23 лістапада паміж камандамі з Бразіліі і Аргенціны.

Нагадаем, антыўрадавыя пратэсты ў Чылі не сціхаць трэці тыдзень. У масавых сутыкненнях з паліцыяй пацярпелі больш за паўтары тысячы чалавек. Не менш чым  20 загінуўшых. Паліцыя для разгону дэманстрантаў выкарыстоўвае ўсе мажлівыя спосабы - гумовыя кулі, газавыя гранаты, слёзатачывы газ і вадамёты.

Мітынгі  ўспыхнулі з-за раптоўнага скачка цэнаў на праезд у метро і перараслі ў нездаволенасць палітыкай урада ў цэлым - нізкія пенсіі, высокі кошт  камунальных паслуг і лекаў, нізкі ўзровень аховы здароўя і адукацыі.