У Бруселі тысячы чалавек пратэставалі супраць міграцыйнага пакта ААН

17 декабря 2018

Акцыю арганізавалі прадстаўнікі правых рухаў ля будынка Еўракамісіі. Нягледзячы на абяцаны ўладам мірны пратэст, актывісты ўчынілі беспарадкі. Разганяць мітынгоўцаў   паліцыі прыйшлося вадамётамі і слёзатачывым газам. Затрыманы каля 70 чалавек. Нагадаем, на мінулым тыдні ў Маракешы больш за 150 краін падпісалі пакт ААН, які ўпершыню ўстанаўлівае агульнасусветныя стандарты абыходжання з працоўнымі мігрантамі. Шэраг краін адмовіліся ставіць свой подпіс - гэта Аўстрыя, Польшча, Славакія і Чэхія.