2,5 кг какаіну канфіскавалі гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску "Брузгі"

3 января 2019

Жыхар Еўрасаюза спрабаваў заехаць у нашу краіну на легкавым аўтамабілі. Падчас мытнага кантролю было прынята рашэнне накіраваць машыну на дадатковы надгляд з прыцягненнем сканара, газааналізатара і кіналагічнай службы. У выніку ў маторным адсеку была знойдзена схованка з трыма скруткамі. Пазней экспертыза паказала, што ў пакетах какаін. У дачыненні да замежніка заведзена крымінальная справа, ён узяты пад варту. За незаконнае перамяшчэнне наркотыку праз мяжу вадзіцелю пагражае да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.