Кіраўнікі міністэрстваў і дзяржкамітэтаў правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрасоб

1 марта 2017

Кіраўнікі міністэрстваў і дзяржкамітэтаў у сакавіку правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрасоб у Савеце Міністраў.

Так, сёння прыём правядзе намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. У пятніцу, 3 сакавіка, - міністр аховы здароўя Валерый Малашка. 10-га чысла на пытанні грамадзян адкажа старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. 22 сакавіка прыём правядзе міністр культуры Барыс Святлоў. А 31 - міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Асабісты прыём службовымі асобамі ажыццяўляецца, як правіла, па папярэднім запісе.