У Бруселі абмеркавалі сітуацыю на Данбасе

18 марта 2016

Лідары Украіны, Германіі і Францыі абмеркавалі ў Бруселі выкананне мінскіх дамоўленасцяў і сітуацыю на Данбасе. Бакі выказалі ўпэўненасць у неабходнасці правядзення выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, згодна з украінскім заканадаўствам і прынцыпамі АБСЕ. Таксама лідары выказалі занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з бяспекай на Данбасе.