У Брытаніі Facebook аштрафавалі на 644 тысячы долараў

25 октября 2018

У Брытаніі Facebook аштрафавалі на 644 тысячы долараў з-за ўцечкі звестак праз кампанію "Кембрыдж Аналітыка". Сацсетка дала распрацоўшчыкам дадаткаў доступ да інфармацыі 87 мільёнаў карыстальнікаў "без відавочнай згоды". У сувязі са скандалам "Кембрыдж Аналітыка" заявіла аб банкруцтве ў ЗША.